Образовательный процесс отдельных учащихся может быть организован по индивидуальному учебному плану. В этом случае необходимо руководствоваться порядком, определенным в пунктах 57-62 Положения об учреждении общего среднего образования, утвержденном постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 19 сентября 2022 г. № 322.
57. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі для адораных і таленавітых вучняў, а таксама для вучняў, якія па ўважлівых Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.11.2022, 8/38946 12 прычынах (удзел у спартыўных спаборніцтвах, адукацыйных мерапрыемствах і падрыхтоўка да іх, іншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна) пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай ім адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі часткова або поўнасцю.
58. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (ад імя непаўналетняга вучня яго законны прадстаўнік) падае заяву з указаннем прычыны на імя кіраўніка ўстановы адукацыі. Да заявы вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) прадастаўляе дакументы, якія могуць служыць пацвярджэннем інфармацыі, выкладзенай у заяве.
Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) кіраўнік установы адукацыі прымае на падставе вынікаў разгляду дадзенага пытання на педагагічным савеце на працягу дваццаці каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (ад імя непаўналетняга вучня яго законным прадстаўніком).
59. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі вучня, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыі і даводзіцца да ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) у пісьмовай форме на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыняцця кіраўніком установы адукацыі рашэння аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.
60. Вучань, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, лічыцца ў спісах вучняў установы адукацыі. У класным журнале ў графе аб наведванні вучнямі вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якім матэрыял у адпаведнасці з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робіцца запіс «вывучае самастойна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам».
61. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам можа быць спынена:
па заяве вучня (ад імя непаўналетняга вучня яго законнага прадстаўніка);
па рашэнні ўстановы адукацыі, калі вучань па выніках прамежкавай атэстацыі атрымаў нездавальняючую адзнаку па адным з вучэбных прадметаў, па якім матэрыял у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.
62. Рашэнне аб спыненні арганізацыі адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам прымаецца кіраўніком установы адукацыі і ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня).