Школьны музей народных рамёстваў стаў своеасаблівай пляцоўкай культурнай спадчыны, якая валодае неабмежаваным патэнцыялам выхаваўчага ўздзеяння на вучняў.
Гэта той беларускамоўны асяродак у школе, дзе гучыць родная мова, ладзяцца спектаклі, вучні іграюць на музычных інструментах, апранаюць беларускую ляльку, дзе праводзяцца экскурсіі, святы, музейныя заняткі…
Тут удала спалучаюцца мінулае і сучаснае. Тут пануе асаблівая творчая аура...
Школьны музей - цэнтр даследчай дзейнасці вучняў. Тут нараджаюцца ідэі аўтарскіх выстаў, навуковых работ, разнастайныя творчыя праекты.
Лагатып этнаграфічнага музея ДУА “Сярэдняя школа № 77 г. Мінска iмя I.К.Кабушкiна” складаецца з наступных элементаў: на зялёным полі –белая акружнасць, у якой размешчаны ашчадна складзеныя далоні, што трымаюць збан з блакітнай хваляй на ім, і ўпісанай у акружнасць назвай музея “Пакаленняў мінулых пакінуты скарб”.У жыцці кожнага чалавека колер - магутнае інфармацыйнае поле.Зялёны колер атаясамліваецца з адраджэннем і росквітам.Гэта абсалютна спакойны колер. Ён нікуды не рухаецца і не нясе суму. Гэта колер доўгага, паўнакроўнага, праведнага, светлага, шчаслівага, яркага жыцця. Белы колер - колер чысціні. Яшчэ ён зіхатлівы, іскрысты, некрануты, свежы, асляпляльны. Святы колер. Iменна таму ён удала спалучаецца з зялёным.Для выявы на лагатыпе з усіх народных рамёстваў абраны прадмет ганчарства з тае прычыны, што збан захоўвае ў сабе жывую ваду, цалебную сілу спадчыны і запаветы далёкіх продкаў, які я мы - нашчадкі - праносім праз час у сваіх руках і захоўваем у музеі. Вобраз зразумелы , пазнавальны і лёгка ўзнаўляльны. Жывая вада ў збане - цалебная сіла - сёння актыўна функцыянуе як адзін з найважнейшых народных лекавых сродкаў, якія, як лічыцца, не маюць альтэрнатывы.Канчатковы штрых працы надае блакітная хваля на збане, што азначае імклівы бег ракі часу - людскога жыцця. Гэта колер чыстага яснага неба, сімвал вечнага спакою. Таму ён шкляны, бяздонны, халодна-чысты, сонечны.
Калi ласка, у наш музей
Просiм шчыра мы гаcцей.
Тут цiкава, усяго мноства -
Народа роднага рамёствы.
Рады Вам iх паказаць,
У вершах, прозе расказаць,
Скуль узялося i чыё,
Што адлюстроўвае яно?